Загавары ад грыжы

Аватара пользователя
Севеяр
Администратор
Сообщения: 7992
Зарегистрирован: 11 ноя 2012, 20:34
Откуда: Это Питер детка:)
Благодарил (а): 414 раз
Поблагодарили: 537 раз

Загавары ад грыжы

#1

Сообщение Севеяр » 16 ноя 2012, 23:03

Спачатку прачытаць малітву "Отче наш", а затым над крыжам тры разы, кожны раз сплюнуць праз левае ппячо:

- Кіла-кіліца, чырвоная дзявіца, тут табе не садзіцца, тут табе не ляпіцца. Садзіцца табе, ляліцца табе сярод цёмных лясоў, кру­тых берагоў, зыбучых пяскоў, дзе людзі не ходзяць, птушкі не летаюць. Там табе садзіцца, там табе ляпіцца, а з рабы божай(го) (імя) адысці. У імя Бацькі і Сына і Святога Духа. Амінь, амінь, амінь.

Кілу мазаць безымянным пальцам на ноч, да раніцы з ложка не падымацца.

***
Палажыць побач з сабою сучок, глядзець на яго і гаварыць: Грыжа, грыжа, грызёш мяне раз, а я цябе - два, грызёш мяне два, то я цябе - тры, грызёш мяне тры, то я цябе - чатыры, ты мяне - шэсць, я цябе - сем, ты мяне - сем, то я цябе саўсем.

Пасля гэтага трэба грызнуць грыжу і плюнуцъ на сучок. Слюну з сучка мезінцам узяць і мазаць кругом грыжы, гаворачы:

- Як сучок нямой, штоб і грыжа мая навекі занямела.

***
Первым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся. Прачыстай Мацеры пакланюся. Грыжа-грыжуха, ідзі на стара дубішча. Там табе сталы пазасціланы, кубкі паналіваны. За тымі сталамі сядзелі тры дзявіцы, адна - шыла, а другая - вышывала, а трэцця -нічога не знала, толькі грыжу выгаворвала: і родную, і прыродную, і спешную, і падуманую. Тут табе, грыжа, не стаяць, не калоць, не балець, а зразу занямець. А я цябе буду выгаворваць і выдымаць з буйнага жывата, з белага цела, з румянага ліца, з ярых вачэй. Чорт цябе, народжаную, хрышчоную, малітоўную.

***
Водзяиь змылкамі вакруг грыжы і загаворваюць тры разы, пасля чаго змылак зносяць у лес:

- Грызі-грызуня, сарока-балтуння, нясі далей у лес цёмны, у балота глыбокае грызоту, маяту з цела бела. Амінь, амінь, амінь.

***
Чытаюць на воду, хрэсцяць бальное месца і даюць піць баль­ному, прыгаворвая тры разы, пасля гэтага крэсцяцца.
У сінім моры - шчука, падайду бліжа, кланяюся ніжа. Ты, шчука, вынь з раба божага (імя) грыжу-кілу красну, белу, нутрану, касцяну, жыльну, пупавінну, мядову. Камень крэпкі, а слова мае пакрапчэй камня. Амінь, амінь, амінь.

***
Загаворваюць на пуп младзенца, закусуюць пупок тры разы і плююць тры разы праз левае плячо, прыгаворваюць:

- Не грызі, кіла-грыжа, младзенца (імя). Я зубамі загрызу, я сама праглыну, будзе мой загавор-прыгавор крэпак і лепак, крэпча камня калёнага, крэпча сгралы вострай, крэпча нажа булатнага. Ва імя Атца і Сына і Святага Духа. Амінь, амінь, амінь.

***
Загаворваюць пасля раджэння младзенца, перавязвая наварождзенаму пупок:

- Бабушка Саламанідушка ў Прысвятой Багародзіцы. Кілу-грыжу загаворваю шчэкамі меднымі, зубамі жалезнымі. Так і я загаворваю ў раба божага (імя). Будуць мае словы крапчэй да ляпчэй. Амінь, амінь, амінь.

***
Першым разам, божым часам Госпаду Богу памалюсь, етаму дзянечку, святому вечарочку (ці ранню). Грызь-грызішча, ідзі на кладбішча, там пеўні не пяюць, мерцвяцы не ўстаюць, там сталы но­вью, скацеркі пазасціланыя. Там табе, грызь, папіць, пагуляць, а ў етага младзенца на вечны век грыжы не бываць.

Поддержать форум Чёрная и Белая магия Адрес email: руб.

Вернуться в «Белорусская магия»