Загавары ад залатніка

Аватара пользователя
Севеяр
Администратор
Сообщения: 7960
Зарегистрирован: 11 ноя 2012, 20:34
Откуда: Это Питер детка:)
Благодарил (а): 412 раз
Поблагодарили: 524 раза

Загавары ад залатніка

#1

Сообщение Севеяр » 16 ноя 2012, 22:53

Ішоў залатнік мостам, залатым мостам, залатым кіям папіраўся, залатым поясам падперазаўся. У канцы мосту сасна стаіць, на той сасне раса вісіць. Як расе не абсыпацца, залатніку з месца не сустаць, пад грудзьмі не падпіраць, на бакі не раздзімаць. Стань яму на месцы ў залатым крэслі да слушнага разу, да гасподняга часу.

***

У рабы божай (імя) стань, залатнік, на сваё места, на залатое крэсла. Табе па жывату не хадзіць, па нервам не знабіць, мне, рабе божай (імя), не таміць. Прастудны, даждзявы, ветраны, земляны, вадзяны, прыдуманы, прыгаданы, нервны, заботлівы, хлопатны, на нервам не хадзі і не мучай. Залатой залатнічок, стань на свае места. Прылюбі, Госпадзі, дух мой. Амінь.


***

Первым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся. Залатнік-залатнічок, красны панічок, ты, залатнік Несцер, стань на сваём месці. Табе, залатнік, не стаяць, жывата не таміць і крыві не раздражаць. Я цябе, залатнік, буду выгаворваць і выдымаць, з буйнага цела, з буйнага жывата народжаную, хрышчоную і малітоўную.


***

Ва імя Айца і Сына і Святога Духа. Амінь.

Господу Богу помалюся, у Господа Бога попрошу: пераступіце, поможыце (імя) свяшчонай, хрышчонай золотніка ўговораці. Золотнічэ, добры чоловечэ, по жывоту не ходзі, косцей не ломі, под грудзі не подворочай і под бокі не пудпірай, крыві не разгоняй і ў вороцях не стой. Стань на своём месцечку, на золотом крэслечку, дзе цябе маці породзіла, там табе добрэ будзе.

Паўтарыць тры разы, пасля чага тры разы з жывата страсянуць (узяўшы пальцамі) і трохі з того места здвінуцца (напрыклад, на ложку) і поляжаць.

Запісанаў в. Багуцічы ад Сышчанка Вольгі Фамінічіш, 1919 г.н., студэнткай Каленік

***

Першым разом, лепшым часом Господу Богу памаліўшысь, Пречістой Мацері пакланіўшысь. Залатнік-залатніче, ты добрый человечэ, не хадзі па старанам, а ідзі на сваё месцечко, на залатое крэслечко, гдзе цебя маць парадзіла і на места пасадзіла. Там тваё піценне, ядзенне і ўсякае снавідзенне.

Заговор читается три раза. За другим и трецим разам гово­рится "Другім...", "Трэцім...".

Человек ложится горизонтально, заговорщица, проговаривая заговор, делает движения руками к центру пупка. Лечение провод­ится три дня. На третий день ставится палец в центр пупка (должен быть слышен пульс). В некоторых местах на пупок ста­вят банку или кувшин (или чугунок) (если не знают заговора).


***

Залатніча-божы чалавеча, стань на сваім месцы, там табе будзе і піценне, і ядзенне. Я цябе не ўмаляю і не ўбаўляю, толькі ўмаляю прыстрэк мужыцкі, парабоцкі, дзённы, начны, паўночны. Не хадзі, боль не твары, спакою дай.

Пасля прамаўлення таму; хто прамаўляў, плюнуць убок, а хвораму - здвінуцца з месца.

Запісанаў г. Жыткавічы ад Бандзюк Вольгі Нікалаеўны, 1941 г.н.


***

Госпадзі Божа, памажы, прыступі, свята Прычыста, свята нядзелька, свята субота хрыстовая. Я прыступаю, Мар'янінай Лідзе залатнік угавараю. Залатнічку, божы памачнічку, сядзь на свае месцечка, на залатэ крылечка, там табе будзе піценьечка, едзеньечка, столікі накрываны, кружачкі наліваны.

Дзевяць раз.

Запісачаў в. Кельна ад Уласавай Марьи Паўлаўны, 1928 г.н., Шляга Валянціны Іеанаўны, 1932 г.н., Гаўрыловіч Сцеяаніды Цімафееўны, 1919 г.н., Сінкееіч Валянціны Іванаўны, 1924г.н., студэнткай Пяшэвіч А. (2003 г.)

***

Першым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся, Пра­чыстай Божай Матцы пакланюся. Прачыста Божа Маці, прыступі, да мой дух палюбі залатніка ўгавараці. Загаварваю залатнік ступны, стрывожаны, калючы, падзіўны, прыгаворны, дзявочы, жаночы, хлапечы. Дванаццаць разоў загаварваю і замаўляю не гарэць, не балець, не ламаць і жыл не сушыць. I цары, і каралі б'юцца, сякуцца і зноў уціхамірваюйца. Так і ты, залатнічок, хадзі, расхадзіся і ўціхамірвайся. На сваё месца станавіся, якое табе Госпад Бог паказаў. Уніз не хадзі, касцей не ламі, раба божага (імя) не сушы. Як чорны мак пасеўны, так і ты, залатнічок, пяром угору ўзнімайся, на сваё месца станавіся, не вышэй і не ніжэй пупа. Як па небе маладзічок і зоркі вакруг свету ходзяць, расходзяцца і на сваё месца становяцца, так і ты, залатнічок, хадзі, расхадзіся, свайто месца пільнуйся і на сваё месца станавіся - ля пупа, ля пупа, ля пупа.


***

Золотнік
Госпаду Богу помолімся, Пречістой Mauepi поклонімся, Прсчіс-та Божа Маці, пріступай, помогай (імя) золотнічка ўговоріць. Чемеру, чемеру, не ходзі по чесмеру, а ідзі на сваё месцечко, на золотое крылечко. Цебе маці породзіла, поесом подперезала, цябс место указа­ла. Маленькое, як могілку, лёгенькое, як перінку. Прошу цебя, стань на своё место і не зрівайся ні под полне, ні на сходне, ні на маладзіку.

Замова чытаецца дзевяць разоў.

***

Первым разочком, лепшым часочком Господу Богу помолюса, святой Прачыстай Мацеры поклонюса. Прачыстая Божая Матачка, прыступі, дапамажы. Залатнік-залатнічку, божы памачнічку; па касці не хадзі, касці не ламі. Ідзі на свае месцечко, на золотое крэслечко. Там табе кубачкі наліваныя, столікі засціланыя, паненачкі гуляюць, цябе на места пасажаюць. К Богу слыхом, а (імя) помоччу.

***

Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюся, святой Прачысце пакланюся. Ішоў залатнік мостам, залатым мостам, залатым кійком папіраўся, залатым поясам падперазаўся. У канцы масту сасна стаіць, на той сасне раса вісіць. Як расе не абсыпацца, залатніку 3 месца не сустаць, пад грудзьмі не падпіраць, на бакі не раздзімаць. Стаць яму на месцы ў залатым крэсле да слушнага разу, да гасподняга часу. Амінь.
Вернуться к началу Перейти вниз
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail

Поддержать форум Чёрная и Белая магия Адрес email: руб.

Вернуться в «Белорусская магия»