Загавары ад болi у жываце

Аватара пользователя
Севеяр
Администратор
Сообщения: 7822
Зарегистрирован: 11 ноя 2012, 20:34
Откуда: Это Питер детка:)
Благодарил (а): 402 раза
Поблагодарили: 490 раз

Загавары ад болi у жываце

#1

Сообщение Севеяр » 16 ноя 2012, 23:04

Ад болі ў жываце
Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюся, свя­той Прачыстай Маці пакланюся. Святая Прачыстая Божая Маці, прыступі, памажы жывот лячыць. Яшчэ Госпаду Богу памалюся, яшчэ Госпада Бога просім, сягодняшняга святога дзянёчка (...), адкуль сонейка выходзіць, адтуль святая Прачыстая Божая Маці прыходзіць з сярэбранымі рукавамі і залатымі туфлямі. Як сярэбраным рукавом не расшываць, залатым туфлем не расплятаць, жалезнага памосту не ўгінаць, так у (імя) болей у жываце не бываць. Залатнік-залатнічку, стань на свае мястэчка, на залатое крэслечка. Табе па жывату не хадзіць. жывата не таміць і над грудзі не падхадзіць.

Чытаць тры разы.

***
Жывот, жываток, братка мой, чаго ты ўсхадзіўся, чаго ты ўзбаяўся. Ці ты з хады, ці ты з яды, ці ты з уроку, ці ты з прыгавору, ці ты з вялікай цяжасці. Пакуль цябе бабка- шаптуха не ўгаварывала, не ўмаўляла на сваім месцы, залатым хрысце, рабы божай (імя) у русай шарсці, у жоўтай касці станьце на месце куніцай, падніцай. Залатнік, залатнічок, братка мой. Чаго ты ўсхадзіўся, чаго ты ўзбаяуся, ці ты з хады, ці ты з прыгавору, куніцай, падніцай станьце на месцы. Hi я знаю, Гасподзь знае i нам памагае.

Прамаўляць тры разы.

***
Был цар, у него было 12 жонак, 12 імёнаў - да всех паел. Крас­на дзевіца па садочку гуляла, красну травку сабірала да жывоцік (імя) націрала. Iз 12-11, із 11 -10, із 10-9, із 9-8, із 8-7, із 7-6, із 6-5, із 5-4, із 4-3, із 3-2, із 2-1. Я не памагу, пусць Бог паможа. Я - са сло­вам, Бог - з помашчу. Як дух мой лёгак, штоб так (імя) памаглось.

***
Каб не бaлеy жывот (калі і сам забалеў і калі сарвесся)

Гаварыць замову дзевяць раз і ў гэты момант вадзіць вокруг пупка рукой.

- Залатнічку божы чалавеку, ідзі на месцечка, сядзь на залатое крэслечка. Божа Маці, прыдзі, залатнічка на месца пастанаві. Уніз не ападай, крыві не разганяй, бакі не распірай.

***
От жывота
Господу Богу помолімся, святой Прочісце поклонімся. Святая Прочістая Матка Божая, прошу цябе, прыступі і памажы (імя). Молодзец-молоды, золотнік-золоты, прошу цябе, не сушы, не гудзі, ушчувай, все пасыночкі вялікіе і малые, сядзь на своём месцечку, на золотом крэслечку, на шоўковой нітцы, на маковом зернятку, окропіся, от Господа Бога поможыся. Господзі, залюбі мой дух (тры раза).

***
Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюся, Гос­паду Богу пакланюся. За полем, за морам, за каменем там сяло гарыць. Ішла Прачыста Божа Маці сяло тушыць. Не сяло тушыць, а ятрась гасіць, пабітае, пасечанае, папаленае, штоб не ятрылася ні з усхода, ні пад поўдзснь, ні маладзіком. Амінь

Поддержать форум Чёрная и Белая магия Адрес email: руб.

Вернуться в «Белорусская магия»